Футбольная зборная Беларусі стартавала ў адборы на Еўра-2016 з нічыі

У першым тайме беларусы гулялі жахліва, прапускалі адну за другой контратакі гаспадароў поля, а ў атацы амаль нічога не атрымлівалася. На шчасце, люксембуржцы забілі толькі адзін гол, Герсан вызначыўся на 42-й хвіліне. У другім тайме зборная Беларусі спрабавала арганізаваць "штурм", але змагла толькі зраўняць лік, на 78-й хвіліне гол забіў Станіслаў Драгун — 1:1.

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Гутар, Шытаў, Філіпенка, Мартыновіч, Вераціла (Стасевіч, 62), Аляхновіч (Алексіевіч, 77), Калачоў (капітан), Кісляк (Карніленка, 73), Крывец, Балановіч, Драгун.

Адзначым, што сярод 3265 заўзятараў на стадыёне прысутнічалі некалькі дзясяткаў беларускіх заўзятараў. Многія з іх трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі. Таксама на трыбуне быў вялікі банер, прысвечаны 500-м угодкам бітвы пад Оршай. Неаднаразова гэтую трыбуну паказвалі ў тэлерэпартажы з Люксембурга.

Нагадаем, у адной групе са зборнай Беларусі (у групе С), акрамя Люксембурга, знаходзяцца каманды Іспаніі, Украіны, Славакіі і Македоніі. У іншых матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: Украіна — Славакія — 0:1, Іспанія — Македонія — 5:1.

9 кастрычніка беларусы на сваім полі згуляюць з украінцамі.

Лукашэнка перадаў прывет Кандрацьеву: такой ганьбы нацыі не бачыў

Фота — Прессбол, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі