Футбольны трэнер з Беларусі правозіў у Польшчу цыгарэты ў мячах (Фота)

З мячоў і багажу польскія мытнікі выцягнулі 500 пачкаў цыгарэт
Як паведамляе польскі інтэрнэт-партал "Moje Miasto" , падчас мытнага кантролю аўтобуса, у якім на футбольны матч у Польшчу ехала маладзёжная футбольная каманда з Гродна, польскія мытнікі знайшлі ў футбольных мячах нелегальныя цыгарэты.

Падазрэнні мытнікаў выклікала вялікая сумка з мячамі. Падчас агляду яны заўважылі, што некаторыя мячы абкручаныя бясколерным скотчам. У іх, а таксама ў багажу, былі знойдзеныя 500 пачкаў цыгарэт.

У кантрабандзе прызнаўся 39-гадовы трэнер каманды. Супрацоўнікі мытні канфіскавалі кантрабанду і выпісалі трэнеру грашовы штраф.







Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі