Галандскі канал назваў імёны верагодных падазраваных па справе Боінга MH17

Галандскі канал назваў імёны верагодных падазраваных па справе Боінга MH17

Галандскі канал Nieuwsuur апублікаваў імёны чатырох меркаваных падазраваных, якія мелі дачыненне да збіцця малайзійскага рэйса "Boeing MH17" у 2014 годзе, перадае Громадське.

Гэта наступныя людзі:

Сяргей Мучкаеў — камандзір 53-й зенітна-ракетнай брыгады, што базуецца ў Курску. Паводле журналістаў, ён адказваў за перавозку на ўкраінскую мяжу "Бука", якім збілі самалёт;

Іван Без'языкаў — палкоўнік Узброеных сіл Украіны, асуджаны за дзяржаўную здраду ва Украіне. Магчыма, ён унёс свой уклад у перавозку "Бука" на стартавую пляцоўку;

Сяргей Дубінскі — кіраўнік разведкі так званай "ДНР", ветэран ГРУ. Яго лічаць арганізатарам ужывання "Бука";

Алег Пулатаў — падпалкоўнік запасу расійскага войска. Магчыма, ён удзельнічаў у транспартаванні "Бука" і арганізацыі аховы раёна, дзе зваліліся абломкі збітага самалёта. Паводле некаторых звестак, ён знаходзіўся ля ўстаноўкі падчас запуску.

Нагадаем, што 24 траўня 2018 года афіцыйнае міжнароднае расследаванне пацвердзіла, што ракета "Бук", якая збіла самалёт MH17 пад Данецкам, была прывезеная з Расіі і ўваходзіла ў 53-ю зенітную ракетную брыгаду Міністэрства абароны Расіі. Расійскі бок вынікі гэтага расследавання не прызнае. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі