Ганцавіцкія гастарбайтэры змагаюцца за свае правы
Паўгода працавалі, як кажуць, "за ежу" на будоўлях у Расіі жыхары Баранавічаў, ганцавічаў, а таксама некаторыя брэстчане. Прычым завербавала іх туды сям'я з Ганцавічаў — землякі. І вось ужо колькі часу жыхар Брэста Рыгор Варвашэвіч вядзе перапіску з праваахоўнымі органамі і дабіваецца справядлівасці, спадзеючыся, што яму і яшчэ 15 падманутым грошы ўсё ж заплацяць. Людзі працавалі ў Зарайску пад Масквой, рамантавалі будынкі. Амаль 7 месяаў іх кармілі абяцанкамі, а заплацілі за гэты час па 300-350 долараў, спасылаючыся на фінансавыя цяжкасці.
Многія ўжо махнулі рукою і не спадзяюцца атрымаць заробленае. І толькі Рыгор Варвашэвіч напісаў скаргу ў пракуратуру краіны пра незаконнае працаўладкаванне людзей з мэтай эксплуатацыі. І хаця ганцавіцкія міліцыянты не знайшлі ў гэтым прыкметаў крымінальнага злачынства, жонку працадаўцы там усё ж аштрафавалі на 20 базавых велічыняў.
Дарэчы, абласная пракуратура адмяніла пастанову Ганцавіцкага РАУС, якая адмовіла ў распачацці крымінальнай справы. Расследаванне працягваецца.
Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы