Гандляры Міншчыны будуць сустракаць новы год за прылаўкам

Мінскі аблвыканкам абавязаў крамы працаваць у святочныя дні — 25, 31 снежня і 1 студзеня — да самай раніцы. Пра гэта распавёў Еўрарадыё намеснік начальніка ўпраўлення гандлю Анатоль Юрастаў: Юрастаў: "Прадугледжаны працяг працы крамаў у святочныя дні 25, 31, 1 да 5 раніцы, і перадсвяточныя да 2 гадзінаў ночы. Гэта не ўсе прадпрыемствы, адпаведна ў кожнага свой графік".

Гэта датычыцца ўсіх крамаў у Мінскай вобласці — дзяржаўных і прыватных. Час працы крамаў у сталіцы таксама будзе працягнуты, але пакуль не вядома на колькі.

Такім чынам, сустракаць святы гандлярам давядзецца за прылаўкам. А вось час працы аблвыканкаму не павялічыцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі