"Газпром" назваў новую цану на расійскі газ для Еўропы

"Газпром" агучыў новую цану на расійскі газ для Еўропы. Да канца году сярэдняя цана экспартная цана для еўрапейскіх спажыўцоў можа перавысіць $400 за тысячу кубаметраў. Пра гэта заявіў намеснікастаршыні праўлення "Газпрому" Аляксандр Мядзведзеў.  "Наша ніва" нагадвае, што першапачаткова "Газпром" прагназаваў на гэты год іншую цану ‑ $310. Эксперты не выключаюць, што цана для Беларусі таксама можа вырасці. Але першы ўдар пагражае Украіне.

Эканамічная аглядальніца Таццяна Манёнак мяркуе, што, магчыма, Беларусь зможа набываць газ танней - па $160 за тысячу кубаметраў, але за гэта давядзецца чымсьці заплаціць. А вось салідарызавацца дзеля вырашэння праблемаў транзіту паліва з Украінай Беларусь можа толькі ў скрайнім выпадку, дадала эксперт у інтэрв'ю "НН".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі