Генпракурор назваў затрыманага бізнесмена Аляксеева махляром і злодзеем

Генпракурор назваў затрыманага бізнесмена Аляксеева махляром і злодзеем

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк назваў затрыманага бізнесмена Эрнэста Аляксеева махляром і злодзеем. Па яго словах, ён значныя сумы краў у дзяржавы і выводзіў грошы за мяжу.

“Частку [грошай] перавёў на незразумелыя фірмы, — цытуе словы Канюка БЕЛТА. — Проста злодзей. Ён арыштаваны, знаходзіцца ў Мінску, панясе пакаранне”.

Пра затрыманне бізнесмена Эрнэста Аляксеева, старшыні савета дырэктароў холдынга Yaraw стала вядома 20 красавіка. Следчы камітэт заявіў, што яго падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу.

Генпракурор заявіў таксама, што ў суб’ектах тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў у Расіі нярэдка квітнеюць крымінал, кумаўство і чыноўніцкія “кармушкі”. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі