Глядзім і каментуем фінал беларускага "Еўрабачання" разам

Глядзім і каментуем фінал беларускага "Еўрабачання" разам

Фінал беларускага адбору на “Еўрабачанне 2019” быў прызначаны на вечар 7 сакавіка. І тут мы такія падумалі: а чаму б не паглядзець гэты лёсавырашальны канцэрт разам, ды яшчэ і з каментарамі нашых рэдактараў Марыі Калеснікавай і Паўла Свярдлова? Месяц таму мы каментавалі першы этап адбора, і атрымалася няблага. Можам паўтарыць!

Карацей, у 22:00 паралельна з жывым эфірам на канале "Беларусь 1" пачалі сваю трансляцыю. Глядзелі, як выступалі 10 фіналістаў: Michael Soul, Зена, Ева Коган, BLGN&Mirex, Sebastian Roos, Алёна Гарбачова, "PROвокация", Aura, Napoli ды КейСі. Пасля гадалі на кававай гушчы, хто пераможа і спрабавалі зразумець выбар журы!

Мы стрымілі прыкладна дзве гадзіны. Спадзяемся, вы з намі не сумавалі.

Сёлета міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе ў Тэль-Авіве з 14 па 18 траўня. І ад Беларусі на яго паедзе Зена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі