Гомельская міліцыя шукае расійскага вайскоўца, які скраў арэнднае аўто

Расіянін, якога шукае міліцыя

Расіянін, якога шукае міліцыя / ТРК "Мазыр"

На Гомельшчыне шукаюць расійскага вайскоўца, які скраў арэнднае аўто. У Расію ён з'ехаў разам з мясцовай дзяўчынай, піша "Флагшток".

У вышуку мужчына лічыцца з восені 2023 года — тады скончыўся месячны тэрмін арэнды машыны, якую вайсковец не вярнуў. На расіяніна пачалі крымінальную справу, бо кошт аўто складае больш за 44 тысячы рублёў — гэта лічыцца махлярствам у асабліва буйным памеры.

Мазырчукі, знаёмыя з сітуацыяй, каментуюць журналістам так: "Машыну, напэўна, ужо па запчастках прадаў".

Вядома, што расіянін служыў на ваенным аэрадроме Бокаў. У Мазыры ён пазнаёміўся з дзяўчынай, якая зацяжарыла. Тады пара і вырашыла з'ехаць у Расію, прыхапіўшы і машыну.

Гомельская міліцыя шукае расійскага вайскоўца, які скраў арэнднае аўто
Мікалай Радзівонаў з прыяцелямі / старонка "Вконтакте"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі