Гомельскім актывістам "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" — арышт і штраф
25 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Гомеля прысудзіў актывістаў партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Кастуся Жукоўскага да трох сутак арышту, а Сяргея Трыфанава — да штрафу ў памеры 1 мільён 50 тысяч рублёў. Маладых людзей затрымалі 25 сакавіка каля пяці гадзін раніцы. Сёння ж над імі адбыўся суд. На судзе міліцыянты заявілі, што актывісты былі затрыманыя на даху шматпавярховага дома па праспекце Леніна. На гэты адрас прадстаўнікі праваахоўных органаў выехалі пасля тэлефанавання жыхаркі дома, якая паведаміла, што маладыя людзі парушаюць грамадскі парадак, шумна ўздымаючыся на дах па пажарнай лесвіцы. Самі актывісты заявілі на судзе, што жадалі палюбавацца світанкам з вышыні.
Дарэчыв, сёння зранку з будынка абласнога гаспадарчага суда быў зняты дзяржаўны сцяг, а на яго месца невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. У гэтым учынку міліцыя спрабавала абвінаваціць затрыманых актывістаў партыі "БХД", але давесці гэта не змагла, бо маладзёны былі затрыманыя на даху іншага дома.
БелаПАН