Грамадскія актывісты ўшанавалі памяць ваенных ахвяраў (фота)
Акцыя праходзіць на Вайсковых могілках штогод 8 траўня.
У сераду ўвечары каля дваццаці чалавек сабраліся на сталічных Вайсковых могілках на традыцыйную акцыю ўшанавання памяці загінулых у Другой сусветнай вайне. Людзі прынеслі кветкі, знічкі, некаторыя прысутныя былі ў бел-чырвона-белых шаліках. Сярод удзельнікаў — палітвязень Васіль Парфянкоў, намеснік старшыні “Маладога Фронту” Мікола Дземідзенка, грамадская актывістка Ніна Багінская, вядомы гісторык Анатоль Сідарэвіч, прадпрымальнік Алесь Макаеў, грамадзянская актывістка Ганна Шапуцька.
Акцыю старанна здымаў на відэакамеру чалавек у цывільным.
Нагадаем, 8 траўня 1945 года набыў моц Акт пра капітуляцыю Нямеччыны, які паклаў канец вайсковым дзеянням і ўсталяваў перамір’е паміж удзельнікамі Другой сусветнай вайны.