Грамадзяне Беларусі за год купілі паўтары тысячы аб'ектаў нерухомасці ў Літве

Вільня ў пачатку сакавіка 2023-га / delfi.lt
Вільня ў пачатку сакавіка 2023-га / delfi.lt

Грамадзяне Беларусі за год купілі амаль паўтары тысячы аб'ектаў нерухомасці ў Літве. Цяпер яны цалкам ці часткова валодаюць 3200 аб'ектамі нерухомасці ў гэтай краіне — дамамі, кватэрамі, зямельнымі ўчасткамі і рознымі пабудовамі. Агульны кошт гэтай нерухомасці ацэньваецца на суму каля 170 мільёнаў еўра, піша bns.lt.

Год таму беларускія кампаніі ў Літве валодалі 14 аб'ектамі нерухомасці, сёлета іх ужо 23. Гэта ў асноўным нежылыя будынкі.

Грамадзяне Беларусі складаюць другую па велічыні групу замежнікаў у Літве, іх налічваецца 48804 чалавекі. На першым месцы ўкраінцы — 94891, на трэцім расіяне — 15706.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі