Гродзенскія ўлады не дазволілі чарнобыльскія пікеты
Гродзенцы Вадзім Саранчукоў і Мікола Лемяноўскі хацелі правесці пікеты 26 красавіка, але атрымалі адмовы з гарвыканкаму.
У каментары Радыё "Свабода" Лемяноўскі паведаміў, што ўлады спаслаліся на тое, быццам у пададзеных заяўках не выкананыя патрабаванні заканадаўства. У прыватнасці, няма звестак, абавязковых для ўказання пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.
І Лемяноўскі, і Саранчукоў сьцвярджаюць, што месца для правядзення пікету прасілі тое, якое гарвыканкам вызначыў дзеля гэтага. Але гродзенскія ўлады не дазваляюць такіх мерапрыемстваў ужо больш за 10 гадоў.
Саранчукоў мяркуе, што скаргі на рашэнне гарвыканкама яны падаваць не будуць, бо загадзя вядома, што гэта не дасць ніякага плёну.
Фота Саранчукова — svaboda.org