Група ўкраінскага спецназу трапіла ў засаду пад Дэбальцава і здалася

17 лютага з горада Дэбальцава Данецкай вобласці прыходзіць супярэчлівая сітуацыя. Як вядома, яго ўтрымліваюць украінскія сілавікі, якія за апошні тыдзень адбілі некалькі атак прарасійскіх баевікоў. Апошнія, нягледзячы на спыненне агню ў адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі, хочуць любым коштам узяць горад. У аўторак яны здолелі ўварвацца ў Дэбальцава.

Украінскі гарнізон, які налічвае некалькі тысяч чалавек, працягвае супраціўленне ў акружэнні. Там знаходзяцца батальён "Кіеўская Русь", 128-я і 30-я брыгады, 40-ы батальён, батальён "Арцёмаўск", падраздзяленні Нацгвардыі, міліцыя, іншыя фармацыі, інфармуе УНІАН. Частку горада ўжо кантралююць баевікі. Паведамляецца нават пра 90%.

Як інфармуе прэс-служба Мінабароны Украіны, група вайскоўцаў 101-й асобнай брыгады аховы Генштабу Узброеных сілаў і 8-га асобнага палка спецпрызначэння пад камандаваннем лейтэнанта Дзмітрыя Кебеча 17 лютага суправаджалі груз для акружаных вайскоўцаў у Дэбальцава. Яны трапілі ў засаду і прынялі бой. Калі скончыліся боепрыпасы і быў падбіты бронетранспарцёр, украінцы здаліся ў палон. Адзін з іх быў цяжка паранены.

Мінабароны Украіны абвяргае інфармацыю расійскіх СМІ пра масавую здачу ў палон украінскіх байцоў.


Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі