Групу незалежных журналістаў пад канвоем вывезлі з Міёраў
Здымачная група, якая супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат", была затрыманая ў сераду.
Наста Рэзнікава, Аляксандр Пацееў і Сяргей Кручкоў здымалі сюжэт для праграмы "Маю права" пра жыхароў мястэчка, якія засталіся без ацяплення.
Як паведамляе тэлеканал "Белсат", журналістаў затрымалі для высвятлення асобаў. Міліцыянты патлумачылі ім, што "яны перабываюць у зоне вайсковых вучэнняў, пра якія інфармавалі медыі, таму прысутнасць журналістаў тут непажаданая". Пасля журналістаў пад канвоем вывезлі з Міёраў і адпусцілі, прыгразіўшы, што калі тыя вернуцца, затрыманне будзе нашмат больш брутальным.
Здымак з архіву. Фота — bymedia.net