Guardian апублікавала новыя сакрэтныя звесткі ад Сноўдэна
Беглы супрацоўнік ЦРУ сцвярджае, што Агенцтва нацыянальнай бяспекі мае магчымасць сачыць без ордэра і за грамадзянамі ЗША.
Раней было вядома, што амерыканскія заканадаўчыя нормы дазвалялі АНБ атрымліваць доступ да камунікацый замежных грамадзян ці асобаў па-за межамі ЗША.
Па словах Эдварда Сноўдэна, у законе ёсць шчыліна, адзначае РІА "Новости". У кастрычніку 2011 года ў дакумент былі зробленыя папраўкі. Яны дазваляюць выкарыстоўваць "імёны і ідэнтыфікацыйныя дадзеныя асобаў з ЗША ў рамках запыту". Пад ідэнтыфікацыйнымі звесткамі, як адзначае Guardian, маецца на ўвазе такая інфармацыя, як нумары тэлефонаў, адрасы электроннай пошты, IP-адрасы і імя карыстальніка, а таксама імя і прозвішча грамадзяніна.
Як паведаміў выданню сенатар Рон Вайдэн, гэтыя "шчыліны ў законе" дазваляюць "вывучаць тэлефонныя перамовы і электронную пошту законапаслухмяных амерыканцаў без ордэра". Гэтыя звесткі супярэчаць сцвярдэжнням прэзідэнта ЗША Барака Абамы і кіраўнікоў разведслужбаў, быццам грамадзяне ЗША абароненыя ад праграм сачэння АНБ.
Фота — Reuters