Губарэвіч: Я не ўпэўнены, што партыя Гайдукевіча можа працаваць на каманду

У аўторак намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч заявіў, што іх партыя хоча ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмакратычных сіл і выбары адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Сваім кандыдатам яны збіраюцца вылучыць старшыню партыі Сяргея Гайдукевіча.



29 студзеня Юрась Губарэвіч адкаментаваў заяву ліберал-дэмакрата:



Губарэвіч: "Удзельнікі кангрэсу прыходзяць туды не проста для таго , каб атрымаць нейкую пляцоўку, выказацца перад кімсьці. Усе, хто прыходзіць туды, бяруць на сябе пэўны абавязак. У выпадку, калі выйграе кандыдат не ад іх структуры, а ад іншай структуры, яны бяруць на сябе абавязак падтрымліваць яго ў наступнай кампаніі. У мяне вялікія сумневы ў гэтым пытанні, ці ЛДПБ насамрэч шчырая і ці гатовая яна скарыстаць Кангрэс не толькі як пляцоўку для самапрэзентацыі, але і для супольнай працы на абранага адзінага кандыдата".



Губарэвіч нагадаў таксама, што апошнім часам ад Гайдукевіча прагучала шмат заяваў (напрыклад, пра 6000 кандыдатаў на мясцовых выбарах), якія ён ацаніў як пусты гук.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі