ГУБАЗіК затрымаў дырэктара па інфармацыйнай бяспецы буйной IT-кампаніі

Аляксей Еўмянкоў

Аляксей Еўмянкоў / з яго старонкі "Вконтакте"

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі мінчука, якога вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і адміністраванні дваровага чата ў 2020 годзе. Відэа з ім з'явілася ў адным з неафіцыйных тг-каналаў сілавікоў.

Як сцвярджаюць "Медыязона" і "Наша Ніва", гэта 48-гадовы дырэктар па інфармацыйнай бяспецы ў IT-кампаніі IS Soft Аляксей Еўмянкоў. IS Soft — даччыная кампанія буйной амерыканскай IT-кампаніі Coherent Solutions.

У відэа ён кажа, што працуе ў IS Soft і штомесяц атрымлівае заробак у 16 тысяч рублёў. Таксама мужчыну прымусілі сказаць, што ў 2020-м ён удзельнічаў у пратэстах і стварыў "экстрэмісцкі" чат, куды скідаў інфармацыю пра перамяшчэнне сілавікоў. Верагодна, гэта чат жыллёвага таварыства, дзе жыла яго сям'я.

Жонка Еўмянкова — таксама айцішніца, працуе тэсціроўшчыцай. У сям'і трое дзяцей.

Затрымалі мужчыну каля двух тыдняў таму. 14 жніўня яму прысудзілі арышт, абвінаваціўшы ў "дробным хуліганстве". Дзе ён цяпер знаходзіцца і ў якім статусе — невядома. Сілавікі заяўляюць, быццам пачалі на Еўмянкова крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі