Гурт BRUTTO зняў кліп на песню "Наша возьме" (відэа)

На тэлеканале YouTube з'явіўся новы кліп гурта Сяргея Міхалка BRUTTO. Ён зняты на песню "Наша возьме", напісаную на верш Якуба Коласа. Выконвае твор вядомы беларускі тайбаксёр Віталь Гуркоў.

Рэжысёрам кліпа стаў удзельнік гурта BRUTTO Дзмітрый "Сякера" Казлоўскі, паведамляе Радыё "Свабода". Ён жа раней зрабіў кліп на песьню Underdog. У здымках новага відэа ўзялі ўдзел гульцы мінскай каманды па амерыканскім футболе "Літвіны". А вось лідара гурта Сяргея Міхалка ў кліпе няма.

"Наша возьме" — пяты афіцыйны кліп гурту. Раней былі экранізаваныя песні "Underdog", "Гіры", "Мяч", а таксама зробленыя два відэа на "Адыдас" і "Будзь адважным".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі