Гурт "Ленинград" зняў у Мінску кліп на песню "Бомба" (відэа)
Кліп нагадвае расіянам пра "ліхія 90-я".
Скандальна вядомы расійскі гурт "Ленинград" 10 траўня выклаў у інтэрнэт свой новы кліп на песню "Бомба". Відэа нагадвае "мянтоўскія" серыялы пра "ліхія 90-я". У кадры з'яўляюцца біты, бойкі ў рэстаране, міліцэйская падслухоўка. Цэнтрам сюжэту з'яўляецца "баба-бомба".
Як піша Onliner.by, месцам здымкі кліпа стаў Мінск, а рэжысёрам-пастаноўшчыкам — кіраўнік беларускай прадакшн-студыі Partizan Аляксей Сатолін.
Дарэчы, гэта ўжо не першы кліп, зняты расійскім гуртом у Мінску.