Neuro Dubel адмяніў сваю аўтограф-сесію: у Кулінковіча інсульт

Neuro Dubel адмяняе аўтограф-сесію, якая павінна была прайсці 15 красавіка ў мінскай краме “Музыка” па вуліцы Якуба Коласа, 39. Прычынай адмены мерапрыемства стаў інсульт лідара гурта Аляксандра Кулінковіча. Пра гэтыя праблемы са здароўем беларускага музыкі паведамляе Onliner.by

Нагадаем, што 10 красавіка ў клубе “Рэпаблік” прайшла прэзентацыя новага альбома гурта “На Марс!”. Канцэрт, які пачаўся з вялікім спазненнем, адзначыўся далёкім ад дасканаласці выкананнем і не зусім адэкватнымі паводзінамі лідара гурта. Тым не менш, альбом быў даволі прыязна прыняты публікай.

У каментары Анлайнеру Кулінковіч заявіў, што яму стала блага ў грымёрцы перад выхадам на сцэну. “Шчыра кажучы, я не разумеў, што са мной адбываецца: я нічога не памятаў і не арыентаваўся, дзе знаходжуся. Неяк прастаяў — выглядаў як вельмі п’яны”.

Музыка сказаў, што перад выступам крыху выпіў кан’яку, але гэта была не тая доза, ад якой можна так выглядаць.

Толькі сёння раніцай медыкі дыягнаставалі ў яго мікраінсульт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі