Хадаркоўскі не збіраецца займацца палітыкай

Пра гэта ён распавёў расійскаму часопісу The New Times. Пры гэтым Міхаіл Хадаркоўскі заўважыў, што гэта не было ўмовай для яго вызвалення.



З яго словаў, напісаць прашэнне аб памілаванні было “абсалютна некрытычна”, бо гэта не было прызнаннем віны. Такога Хадаркоўскі не стаў бы рабіць з аб’ектыўных прычынаў, бо “як толькі я пішу, што прызнаю віну, кіпа паважаных мной людзей трапляюць у вельмі цяжкую сітуацыю, фактычна любы чалавек, які раней працаваў у ЮКАСе, робіцца безабаронным. Як у нас малююць “арганізаваную групу”, тлумачыць не трэба. Таму гэтае пытанне мной не абмяркоўвалася”, — сказаў былы кіраўнік кампаніі ЮКАС.



Міхаіл Хадаркоўскі правёў у зняволенні 10 гадоў. Ён павінен быў выйсці на волю ў жніўні 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі