Spiegel: Міхаіл Хадаркоўскі паедзе ў Швейцарыю
Памілаваны расійскі алігарх ужо прыляцеў у Берлін. Аднак у Нямеччыне ён не затрымаецца.
Як паведамляе нямецкі часопіс "Spiegel", Хадаркоўскі збіраецца ехаць у Швейцарыю. Нібыта, гэтая краіна і з'яўляецца канчатковым пунктам яго падарожжа пасля выхаду з карэльскай калоніі.
Міхаіл Хадаркоўскі — адзін з самых вядомых расійскіх алігархаў, кіраваў буйной нафтавай кампаніяй "ЮКОС". На момант арышту ў 2003-м лічылася, што Хадаркоўскі валодаў 15 млрд долараў. Цяпер яму 50 гадоў. Ён быў асуджаны за махлярства і іншыя злачынствы, а яго кампанія была прызнаная банкротам. Расійскія і нямала замежных праваабаронцаў лічылі Міхаіла Хадаркоўскага "вязнем сумлення".
Многія эксперты сумняваліся, што ён зможа выйсці на волю пакуль ва ўладзе знаходзіцца Уладзімір Пуцін. Лічыцца, што яны — асабістыя ворагі. Аднак учора Пуцін заявіў, што Хадаркоўскі напісаў прашэнне і ён будзе памілаваны. На волю мільярдэр мусіў выйсці ў жніўні 2014 года.
Фота — ria.ru