"КоммерсантЪ": Хадаркоўскі папрасіў памілавання пасля гутаркі з сілавікамі

Пра гэта піша расійскае выданне "КоммерсантЪ" са спасылкай на дасведчаныя крыніцы. Гутарка экс-кіраўніка кампаніі "Юкас" з сілавікамі адбывалася без адвакатаў. І менавіта яна прымусіла Міхаіла Хадаркоўскага звярнуцца да Уладзіміра Пуціна.



Чакаецца, што на волю экс-бізнэсмэн выйдзе перад навагоднімі святамі.



Заяву пра магчымае памілаванне экс-алігарха расійскі прэзідэнт зрабіў 19 снежня, адразу пасля штогадовай прэс-канферэнцыі. Яна стала неспадзяванкай як для сваякоў Хадаркоўскага, так і для яго абароны, якія нічога не ведалі аб прашэнні.



Тэрмін зняволення Хадаркоўскага заканчваўся 23 жніўня 2014 года.



Фота — hro.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі