Пуцін падпісаў указ пра памілаванне Хадаркоўскага

"Кіруючыся прынцыпамі гуманнасці, пастанаўляю: памілаваць асуджанага Хадаркоўскага Міхаіла Барысавіча, 1963 года нараджэння, ураджэнца г.Масквы, вызваліўшы яго ад далейшага адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі", — цытуе lenta.ru тэкст прэзідэнцкага ўказу.



Як заявіў адвакат Хадаркоўскага Вадзім Клюўгант, указ павінен падлягаць "неадкладнаму выкананню". Далейшыя дзеянні абароны будуць залежаць ад фактычнага часу выхаду Хадаркоўскага на волю.



19 снежня Уладзімір Пуцін заявіў, што экс-кіраўнік "Юкаса" напісаў прашэнне аб памілаванні. Паводле неафіцыйных звестак, гэта адбылося пасля таго, як з Хадаркоўскім правялі гутарку супрацоўнікі спецслужбаў. Яны, нібыта, паведамілі, што ў маці апальнага экс-алігарха пагаршаецца здароўе ў сувязі з анкалагічным захворваннем, а таксама распавялі пра новую крымінальную справу ў сувязі з "Юкасам".



Фота — ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі