Мільярдэр Міхаіл Хадаркоўскі выйшаў з калоніі і паляцеў у Нямеччыну
За мяжой праходзіць лячэнне маці самага вядомага расійскага экс-вязня. Праўда, цяпер яна знаходзіцца ў Расіі.
Хадаркоўскі выйшаў з карэльскай калоніі ў пятніцу, 20 снежня. Як інфармуе РІА "Новости", ён ужо знаходзіцца за мяжой, куды паляцеў на самалёце.
Spiegel: Міхаіл Хадаркоўскі паедзе ў Швейцарыю
Міхаіл Хадаркоўскі — адзін з самых вядомых расійскіх алігархаў, кіраваў буйной нафтавай кампаніяй "ЮКОС". На момант арышту ў 2003-м лічылася, што Хадаркоўскі валодаў 15 млрд долараў. Цяпер яму 50 гадоў. Ён быў асуджаны за махлярства і іншыя злачынствы, а яго кампанія была прызнаная банкротам. Расійскія і нямала замежных праваабаронцаў лічылі Міхаіла Хадаркоўскага "вязнем сумлення".
Многія эксперты сумняваліся, што ён зможа выйсці на волю пакуль ва ўладзе знаходзіцца Уладзімір Пуцін. Лічыцца, што яны — асабістыя ворагі. Аднак учора Пуцін заявіў, што Хадаркоўскі напісаў прашэнне і ён будзе памілаваны. На волю мільярдэр мусіў выйсці ў жніўні 2014 года.
"КоммерсантЪ": Хадаркоўскі папрасіў памілавання пасля гутаркі з сілавікамі
Фота — ria.ru