Уладзімір Пуцін памілуе Міхаіла Хадаркоўскага (відэа)

Былы кіраўнік кампаніі "Юкас" напісаў прашэнне пра памілаванне, паведаміў расійскі прэзідэнт. Па словах Пуціна, указ пра памілаванне Хадаркоўскага будзе падпісаны неўзабаве, перадае lenta.ru.



Міхаіл Хадаркоўскі быў арыштаваны ў 2003 годзе. На момант арышту ён быў адным з самых багатых людзей у свеце. У 2005 годзе Хадаркоўкага асудзілі, абвінаваціўшы ў махлярстве ды іншых злачынствах. У 2010—2011 гадах ён быў асуджаны па новых акалічнасцях.



"Міжнародная амністыя" надала былому расійскаму алігарху і яго калегу Платону Лебедзеву статус "вязняў сумлення".



На волю Хадаркоўскі мусіў выйсці 25 жніўня 2014 года. Аднак пару тыдняў таму прадстаўнікі расійскіх праваахоўных органаў заявілі, што на вязня могуць пачаць яшчэ некалькі крымінальных справаў.

Скандальныя моманты прэс-канферэнцыі Пуціна: Вова, Лена і Маша (відэа)
 



Фота — архіў expert.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі