Хакеіст Міхаіл Грабоўскі прапусціў матч праз хваробу
У беларускага форварда "Вашынгтона" — падазрэнне на грып. Нападнік не выйшаў нават на перадматчавую раскатку.
Тым не менш яго клуб "Вашынгтон Кэпіталз" у цяжкой сітуацыі змог сысці ад паразы ў матчы НХЛ з "Філадэльфіяй". "Вашынгтон" прайграваў з лікам 2:4, але на апошніх хвілінах здолеў выраўняць лік. У серыі булітаў больш пашанцавала "Вашынгтону", адзначае "Прессбол".
Дарэчы, наступная гульня Грабоўскага стане для яго юбілейнай, 400-й у НХЛ.
Фота — era.by