Хакеіст збіў з ног сваю дзяўчыну, наступіў на яе і цягаў за валасы

Паводле яе слоў, Варламаў выцягнуў яе са спальні за валасы і прыціснуў тварам да падлогі. Хакеіст сказаў ёй, што калі б яны былі ў Расіі, ён збіў бы яе больш, інфармуе РІА "Новости".



Нагадаем, Сямён Варламаў быў арыштаваны паліцыяй Дэнвера па абвінавачанню ў выкраданні і нападзе на чалавека. У сераду расіянін самастойна з'явіўся ў паліцыю і здаўся. Варламаву пагражае ад 2 да 6 гадоў зняволення.



Тым часам агент хакеіста Пол Тэафанас заявіў, што ўпэўнены ў невінаватасці свайго кліента. Сямёна Варламава чакае суд.

Адзначым, што Варламаў — гулец клуба НХЛ "Colorado Avalanche" і нацыянальнай зборнай Расіі.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі