Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі матч Еўрачэленджа ў Аўстрыі (відэа)
У суботу каманда Глена Хэнлана ў Інсбруку атрымала перамогу над гаспадарамі пляцоўкі з лікам 3:0 (1:0, 1:0, 1:0).
Шайбы на рахунку Кавыршына (7-я хвіліна), Сцяпанава (33-я) і Яфіменкі (59-я, у пустую браму).
Нагадаем, у папярэдніх матчах беларусы прайгралі зборным Славеніі — 0:3 і Францыі — 1:2 (па булітах). У выніку, зборная Беларусі заняла на турніры другое месца.
Фота — pressball.by