Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў Нарвегіі — 5:1
Матч Еўрапейскага хакейнага выкліку прайшоў у пятніцу на "Чыжоўка-Арэне".
24 красавіка на "Чыжоўка-Арэне" хакеісты зборнай Беларусі перамаглі каманду Нарвегіі — 5:1 (2:0, 1:1, 2:0). Гэта быў матч Еўрапейскага хакейнага выкліку ("Еўрачэленджа"). Па дзве шайбы закінулі Сяргей Дрозд і Сяргей Касціцын, адна на рахунку Андрэя Касціцына.
Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Лаланд, Корабаў — І. Усенка, С. Касціцын — Калюжны (капітан) — А. Касціцын, Стасенка — Явенка, А. Сцяпанаў — Кавыршын — Кулакоў; Шынкевіч — Гарошка, Гаўрус — А. Стась — Дрозд; Лісавец — Караў, Кітараў — Волкаў — Яфіменка.
У суботу зборныя Беларусі і Нарвегіі сустрэнуцца ў Салігорску, пачатак а 19-й гадзіне.
Фота: ria.ru