Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі ў Славакіі па булітах
Матч Еўрапейскага хакейнага выкліку 16 красавіка прайшоў у Кошыцэ.
У чацвер, 16 красавіка, у Кошыцэ прайшоў матч Еўрапейскага хакейнага выкліку паміж зборнымі Беларусі і Славакіі. Беларусы выйгралі па булітах з лікам 5:4 (2:1, 0:2, 2:1, 0:0, 1:0). У нашай каманды шайбы на рахунку Калюжнага (2-я хвіліна, у большасці), Кавыршына (20-я), А. Сцяпанава (48-я, у большасці), Дзямагіна (51-я, у большасці). Рашаючы буліт выканаў Андрэй Касціцын. Варта адзначыць, што па кідках беларусы перакідалі славакаў — 39:33.
Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Брыкун; Стасенка — І. Усенка, Гаўрус — Калюжны — А. Касціцын; Корабаў — Гарошка, А. Сцяпанаў — Кавыршын — Кулакоў; Лісавец — Усціненка, Дрозд — Кітараў — Дзямагін; Яфіменка — Волкаў — Дзямкоў; Караў.
18 красавіка зборная Беларусі зноў згуляе ў гасцях са Славакіяй. Нагадаем, наша каманда рыхтуецца да чэмпіянату свету, які пройдзе ў траўні ў Чэхіі. Да яго старту беларусы дома згуляюць матчы Еўравыкліку з нарвежцамі (24 красавіка ў Мінску і 25 красавіка ў Салігорску).
Фота: ria.ru