Харкаўскія сепаратысты таксама хочуць правесці рэферэндум
Пра гэта заявіў член "каардынацыйнай рады” Паўднёвага ўсходу Юрый Апухцін у часе прарасійскага мітынгу ў Харкаве 18 траўня.
''Наша задача — ні ў якім разе не хадзіць на выбары. Мы павінны 25 мая сабрацца на гэтай плошчы… Мы не прызнаем гэтыя выбары”, — заявіў Апухцін.
Апухцін паабяцаў, што “Харкаў правядзе рэферэндум услед за Данецкай і Луганскай абласцямі.
У акцыі бяруць удзел актывісты рухаў “Паўднёвы ўсход”, “Барацьба”, а таксама Кампартыі.
Многія ўдзельнікі акцыі прыйшлі з расійскімі трыкалорамі і сцягамі ЛДПР, інфармуе Украінская праўда.