Хлопец “павесіў” на сваю знаёмую анлайн-крэдыт, скарыстаўшыся яе тэлефонам
21-гадовы хлопец здолеў “павесіць” крэдыт на сваю знаёмую, скарыстаўшыся яе мабільным тэлефонам. Цяпер яго падазраюць у злачынстве ў сферы высокіх тэхналогіяў. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, хлопец прыехаў у Мінск з Брэсцкай вобласці.
Ён даведаўся, што яго знаёмая дзяўчына мае банкаўскую пластыкавую картку і прапанаваў ёй зарабіць 500 рублёў. Маўляў, для гэтага трэба ўсяго толькі даць інфармацыю пра картку, каб на яе залічылі 3000 рублёў, нібыта заробленыя маладым чалавекам. Пазней хлопец скарыстаўся мабільным тэлефонам дзяўчыны, зайшоў праз яго у сервіс банка, кліентам якога яна з’яўляецца, і аформіў анлайн-крэдыт на 3500 рублёў яе імя. Пацярпелая прапанавала зняць грошы праз банкамат. Хлопец забраў сабе 3000 рублёў, а яшчэ 500 рублёў аддаў знаёмай.
Пра падман яна даведалася, калі яе пачалі шукаць супрацоўнікі банка і паведамляць па пазыку па крэдыце. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю і зламысніка затрымалі. Дарэчы, ён раней здзейсніў яшчэ чатыры злачынныя эпізоды з выкраданнем грошай і з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі.