Хуліган з Бешанковічаў “пакрыўдзіў” пскоўскіх дэсантнікаў

У Бешанковічах баец Пскоўскай дэсантнай дывізіі атрымаў у пысу ад мясцовага хулігана. І нічога не паспеў зрабіць у адказ. Пра здарэнне распавядае “Народная газета”. Расіяне завіталі ў Беларусь на фэст “Сяброўства вайсковай моладзі”. Удзень яны разбівалі аб галаву бутэлькі і паказвалі прыёмы баявых адзінаборстваў, а ўвечары вырашылі адпачыць у рэстаране. Пасля таго, як установа зачынялася, кампанія “перабазавалася” ў бістро “Рандэву”.

Там за столік да дэсантнікаў падсеў хлопец, распачаў размову, а пасля нечакана прапанаваў аднаму з іх “выйсці”. Лейтэнант з Пскова ўстаў з-за стала і пайшоў за хлопцам. Але малады чалавек нечакана ўдарыў дэсантніка яшчэ ў бары.

Вайсковец ад нечаканасці збянтэжыўся, а хлопец не стаў чакаць удару ў адказ і збег. Цяпер у дэсантніка выбіты зуб і зламаны нос, а твар распух. Праз гэта сябры дражняць яго “хакеістам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі