Ілля Шкурын можа працягнуць кар'еру ў Італіі

Ілля Шкурын

Ілля Шкурын / gol24.pl

Ілля Шкурын можа працягнуць кар'еру ў Італіі. Беларускім футбалістам, які гуляе ў Польшчы, зацікавілася "Балоння", піша "Трыбуна" са спасылкай на свае крыніцы.

"Балоння" выступае ў італьянскай Серыі А, пасля 28 тураў займае 4-е месца, наперадзе "Інтэр", "Мілан" і "Ювентус".

Шкурын з'яўляецца другім бамбардзірам чэмпіянату Польшчы, выступае за каманду "Сталь". На яго рахунку 12 галоў у 23 матчах.

У "Сталі" нядаўна заявілі, што гатовыя прадаць беларускага нападаючага за 2,5 млн еўра. На гульні каманды-сярэдняка рэгулярна прыязджаюць прадстаўнікі двух клубаў з топ-5 еўрапейскіх ліг, каб паглядзець на гульню Іллі Шкурына.

Шкурыну 24 гады. У 2019-м ён стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, у складзе "Энергетыка-БДУ" забіў 19 галоў. Пасля былі ЦСКА, кіеўскае "Дынама" і польскі "Ракуў". У 2022-2023 гадах беларус гуляў у Ізраілі і зноў стаў шмат забіваць. Пераход у "Сталь" аказаўся ўдалым.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону мірных пратэстаў у 2020-м Ілля Шкурын заявіў, што не будзе выступаць за нацыянальную зборную Беларусі, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі