Ілля Шкурын забіў 11 гол у футбольным чэмпіянаце Польшчы

Ілля Шкурын

Ілля Шкурын / pap.pl

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў 11 гол у футбольным чэмпіянаце Польшчы. "Сталь" выйграла ў "Лодзі" з лікам 1:0. Адзіны гол быў забіты на 27-й хвіліне. Яшчэ адзін гол Шкурына арбітр не залічыў.

У форварда, акрамя 11 галоў, ёсць яшчэ 5 асістаў. Ілля Шкурын займае другое месца ў гонцы бамбардзіраў першынства. Нядаўна пра беларуса напісала Rzeczpospolita, якая назвала Шкурына адным з самых эфектыўных гульцоў у польскай лізе. І нагадала, што футбаліст адмовіўся гуляць за зборную Беларусі да таго часу, пакуль краінай будзе кіраваць Аляксандр Лукашэнка

"Сталь" займае ў чэмпіянаце 8-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі