IMPRUDENCE: Be Free – нашая лепшая паездка
Беларускі гурт Imprudence – самы цяжкі удзельнік Be Free. Нягледзячы на тое, што на львоўскі фэст яны ездзілі канкурсантамі, калектыў ужо немалады. Ягоная гісторыя налічвае 10 гадоў, некалькі альбомаў і перамогу на Басовішчы 2005. Лідэр Imprudence Павал Карнюшын распавядае Еўрарадыё пра смачныя віны, украінскіх фанатак і тое, як ледзь не застаўся жыць у Львове. ЕРБ: Найперш цікавяць вашы ўражанні ад фестывалю?
Вельмі спадабалася. Як толькі ў аўтобус селі, стала весела. Нам заўсёды цікава, бо мы з гуртом займаем галёрку, каб нікому не перашкаджаць. Пастаянна стаіць рогат. Мы нават як музыкі паміж сабой мала сустракаемся, бо ў бальшыні цяжкая праца, сем'і, дзеці нават ёсць… Таму нават проста набразгацца і напрыкалвацца з сябрамі ўжо весела. А Львоў – проста супер аказаўся! На Басовішчы нам не так спадабалася, бо тут яшчэ і горад прыгожы. Людзі, нас усё пужалі бандэраўцамі, вельмі пазітыўны народ. І гурты супер, якія з намі выступалі. Французы далі джазу – гэта было наогул атас! Мы нагуляліся, віна надэгуставаліся. Не перадаць словамі нават. Гэта адна з найлепшых нашых паездак.
ЕРБ: З кім-небудзь з музыкаў пазнаёміліся, завязалі кантакты карысныя?
Неяк не атрымалася. Мы трымаліся разам са сваімі знаёмымі – Mauzer, Znich. Я заўважыў, што і астатнія гурты трымаліся групкамі. Хаця для народа гэта не мела аніякага значэння, бо як толькі мы злезлі са сцэны з усіх бакоў да нас падбягалі фатаграфавацца, браць аўтографы, што было вельмі прыемна.
ЕРБ: Гэта былі беларусы ці ўкраінцы?
У асноўным украінскія дзяўчаты ўсіх ўзростаў. Беларусы таксама падыходзілі, але іх было менш, чым украінцаў.
ЕРБ: А вось некаторым гуртам не хапіла ўвагі менавіта украінскай публікі.
Нам наадварот. Таму што беларускім гледачам Imprudence ужо добра вядомыя. Многія ездзілі на нашы канцэрты ў Мінск з іншых гарадоў, і мы ім, можа быць, нават крыху надакучылі. А для ўкраінскай публікі мы сябе толькі адкрылі, і проста цудоўна, што яны на нас так адрэагавалі.
ЕРБ: Якой была ваша культурная праграма? Можа быць былі нейкія канкрэтныя планы: папіць пэўнага піва, наведаць канкрэтныя замкі?
Па шчырасці, мала часу было на гэта. Мы калі прыехалі нас засялілі ў гатэль, дзе мы пабылі літаральна гадзіну-дзве. Пасля мы паехалі на саўндчэк, выступілі, патусілі на канцэртнай пляцоўцы. Зноў вярнуліся ў гатэль, дзе закупіліся півам (а ўлічваючы, што яшчэ арганізатары нам няслаба праставіліся півам), і пайшлі шпацыраваць. Я для сябе меў мэту выпіць украінскага віна, бо яго нахвальвалі. А я знаток добрага віна, таму набываў сабе розныя гатункі пастаянна і так надэгуставаўся… Мы думалі, што Львоў значна больш вялікі горад, а ён аказаўся даволі маленькім, таму абышлі яго амаль увесь. Праўда, я больш знаходзіўся каля пляцоўкі. А астатнія ўдзельнікі шмат дзе пабывалі – па цэрквах, замках. На другі дзень – паўдня гулялі, ў другую палову хацелі паглядзець музыкаў. А ў мяне адбыўся казус. Падалося, што я згубіў пашпарт, а пасля высветлілася, што ён быў у жонкі нашага бубнача. Хлопнуў сябе па кішэні – няма дакументаў. Спужаўся, аблазіў усё – няма. Пратырчаў каля аўтобуса, пакуль з'явіліся сябры з пашпартам. Я адразу ажно расквітнеў, але з другога боку ў мяне было злосць, бо я згубіў марна 3–4 гадзіны. Але была палёгка, што я нармальна дамоў патраплю. А Віталь Супрановіч ужо пачаў непакоіцца, думаць пра тое, як мяне праз амбасаду дамоў адправіць. Затое цяпер ёсць, што прыгадаць.
ЕРБ: Лічаць, што металісты, у тым ліку беларускія, ніякай музыкай апроч цяжкой не цікавяцца. Вы слухалі іншыя гурты на Be Free?
Мы стараліся пабольш гуртоў пачуць, хацелася адкрыць для сябе як мага больш новага. Дарэчы, мы слухаем не толькі metal. А некаторыя з нас (напрыклад, гітарыст, які любіць электронную музыку, Moby) яго зусім не слухаюць. А я працую у музычнай краме, таму мне даводзіцца слухаць вялікую колькасць каманд. Тое ж самае і астатнія ўдзельнікі гурта. Яшчэ раз скажу пра тых жа французаў Vladivostok. Граюць яны абсалютна не метал, але наколькі была класная падача. Галоўнае нават не тое, якую музыку ты граеш, а як паводзішся на сцэне. Калі гэта здорава і запамінаецца, то гэта ого-го!
ЕРБ: А ці важна было для цябе тое, што вы граеце з монстрамі беларускага року і даволі моцнымі хэдлайнерамі з украінскага боку?
Для нас не гэта важна. І нават калі мы б гралі з самай невядомай камандай, але яны аказаліся добрымі хлопцамі, то нам будзе прыемна выступіць з імі яшчэ раз! Да таго ж мы ніколі не пантаваліся і з вялікай колькасцю гуртоў і дагэтуль імкнёмся падтрымліваць кантакты.
ЕРБ: Як вам святло, гук, сцэна на Be Free?
Сцэна нам вельмі спадабалася. Вялікая, еўрапейскага ўзроўню… Проста клас! Святло таксама. А з гукам – я на сцэне амаль не чуў вакалу, таму спяваў па памяці. Але здаецца, што адыгралі мы добра, бо рыхтаваліся.
ЕРБ: 3 гады таму вы ўзялі адно з прызавых месцаў на Басовішчы. А ў гэтым годзе ў Львоў на Be Free зноў паехалі як канкурсанты. Параўнай гэтыя фэсты і месца на іх гурта Imprudence?
Натуральна, што фэсты гэтыя падобныя, але па атмасферы мне больш спадабаўся Be Free, бо ўсё было прыязна. У Польшчы, наадварот, стандартна і шаблонна. Тым больш, на Басовішчы мы былі бадай што самым цяжкім гуртом, а гэта ўсё ж такі рок-фестываль. Тут народ быў больш падрыхтаваны да таго, што калектывы будуць і цяжкія, і лёгкія. А чаму мы выступалі ў конкурснай частцы, гэтага зараз не ведае нават сам Супрановіч. З-за гэтага нацярпеліся і ён, і мы… Але мы сябе добра праявілі, і таму Віталь сказаў, што ў наступным годзе паедзем удзельнікамі. Я наогул не разумею чаму ён сумняваўся? Калі б мы згралі пазней ці ў другі дзень, то большай колькасці людзей спадабалася б нашая музыка!
ЕРБ: А вы не пераймаліся, што і на Be Free вы самы цяжкі гурт?
Абсалютна не, бо мы ж не як балваны стаім і скачам як пінг-понг па ўсёй сцэне. І народу на гэта глядзець весела. Да таго ж музыка нашая рытмічная, разнастайная. Калі мы закідвалі інфу ў Інтэрнэт, то бачылі як некаторыя пісалі: Выдатна, што і нехта цяжкі да нас даедзе. Гэта здорава.
ЕРБ: Ты звяртаўся да публікі выключна словам "Славяне!" Некаторых гэта моцна здзівіла…
Нас заўсёды ў школе вучылі, што ёсць тры славянскіх народа: рускія, беларусы і ўкраінцы. Калі зараз нешта з-за палітычных момантаў змянілася, то я зусім не гэта хацеў сказаць. Лічу, што краіны павінны сябраваць. Асабліва ўкраінцы і беларусы. Мы ж сапраўды славяне, а не негры. Калі кагосьці гэта закранула, прабачце. Нічога кепскага такім зваротам я сказаць не хацеў.
ЕРБ: Вашаму гурту ў гэтым годзе спаўняецца дзесяць год.
Абарочваюся назад – так хутка праляцелі гэтыя гады. Здаецца, толькі ўчора быў 2000 гады, пачыналі выступаць, тусаваліся… Крыху канешне хвалюемся. Дарэчы, плануем адзначаць гэтую дату канцэртам-прэзентацыяй новага альбома, які будзе цалкам беларускамоўным. Плануем запрасіць сваіх сяброў-музыкаў – Vicious Crusade, Znich, Sontsevorot, малады і таленавіты калектыў Evil, Внутренний Смысл. Але будзем глядзець у каго з іх атрымаецца, бо ўсе гурты сур'ёзныя і не заўсёды атрымліваецца выступіць. Але спадзяемся, што яны нас падтрымаюць, а мы ў сваю чаргу таксама прасунем іх. Думаю фэст атрымаецца вялікі і цікавы.
ЕРБ: То бок мерапрыемства будзе падавацца як юбілей Imprudence, а не чарговая метал-акцыя?
На гэта робіцца вялікі разлік. Плануем заахвоціць як мага больш слухачоў, каб прадставіць новыя кампазіцыі. Я вось што думаю: як мы 10 гадоў пратрымаліся, а на нашай сцэне гэта зрабіць не так ужо проста, бо шмат гуртоў распадаецца літаральна праз год, літаральна без зменаў складу. І тое мы зараз вярнуліся да таго з чаго пачыналі і граем арыгінальным складам Imprudence, хаця музыкі сыходзілі. Таму лічу, што мы даволі дружная каманда.
ЕРБ: А чаму музыкі вярнуліся назад?
Напэўна мы проста стаміліся адно ад аднаго. Перасварыліся і загразлі ў праблемаў з запісам альбому. У кагосьці праца, сям'я. А яшчэ ў нас некаторыя музыкі вельмі імпульсіўныя, таму магчыма яны сышлі, а пасля аб гэтым шкадавалі, хаця наўрад ці. Фактычна мы і мучыліся са складам ўсяго год. А зараз разам і я гэтым шчаслівы.
ЕРБ: Вы задаволеныя сваімі вынікамі за 10 гадоў?
Канешне не! Мы неяк вельмі доўга тапталіся з запісамі альбомаў. Нам 10 год, а мы толькі другі альбом запісваем. Былі яшчэ канцэртныя альбомы і 2 дэма, але я гэта сур'ёзна не ўспрымаю. Мяне ўражвае той факт, што калі мы са сваім стандартным сваім матэрыялам пратрымаліся і падабаемся людзям, то гэта добры матэрыял!
ЕРБ: Чаму ваш новы альбом будзе беларускамоўным? Вас ВМА-group папрасілі ці імпэт душы?
Калі мы пачыналі супрацоўнічаць, то пачалі прывыкаць да беларускай мовы. Дарэчы, паспрабаваў цяпер напісаць па-англійску і ўжо не атрымліваецца – словы забыў. І па-беларуску пісаць зараз значна прасцей. Але я пісаць не вельмі люблю, хаця ўсе тэксты напісаныя мной. Ну і канешне ж важна тое, што ВМА працуе з беларускамоўнымі калектывамі. Але нядаўна камунікаваў з асноўным арганізатарам ў Брэсце, дык той лічыць, што ўсе гурты, якія спяваюць па-беларуску – нацыяналісты. А ў нас пра душэўны стан чалавека пяецца і аніякай палітыкі.
ЕРБ: Я бачыла ў вашай суполцы ў vkontakte.ru вы пытаецеся ў фанаў, якім бы тыя хацелі бачыць новы дыск. Няўжо вам сапраўды цікава, што ад вас хочуць пачуць?
Лічу, што да гэтага трэба прыслухоўвацца. Музыка хаця б крыху мусіць разумець свайго слухача, каб знайсці з ім лепшы кантакт. І наогул, прынцып нашай гурта быць бліжэй да народу.
ЕРБ: Калі лягчэй было гурту Imprudence на нашай сцэне 10 гадоў таму ці цяпер?
Было лягчэй ў самым пачатку. 2000–2002 год – калі шмат было сяброў-музыкаў і кожны дапамагаў, калі было нейкае адзінства. А зараз ўсе за сябе. У 2004–2006 з'явіліся праблемы, якія хутчэй былі звязаны не з праблемамі сцэны, а з нашымі асабістымі. Цяпер усё больш-менш стабілізавалася і калі мы не будзем ленавацца, то ўсё ў нас будзе файна.
ЕРБ: Ведаю, што каб патрапіць на Be Free вашаму гітарысту прыйшлося з фестывалю ў Еўпаторыі, дзе ён выступаў з іншым сваім гуртом, ляцець самалётам.
Мы з гэтай прычыны вельмі пераймаліся, бо ён не паспяваў прыехаць. Аказалася, што і цягнікоў да Львова няма. Мы за некалькі дзён набегаліся, бо ў самалёце за яе запрасілі такі кошт, што проста кашмар. І тут да нас на дапамогу прыйшлі музыкі Sontsevorot, якія далі нам свой інструмент, вельмі дарагі і крохкі. Не кожны б даў, а тут – без ўсялякіх пытанняў, калі ласка. Стасу абыйшоўся пералёт ў 130 долараў, затое за 1,5 гадзіны даляцеў і да нашага прыезду цэлыя суткі тусіў у намётавым мястэчку. Грашыма ён, але мы яму з гэтым дапаможам, бо рабіў ён тое для гурта.
ЕРБ: Апошнія словы пра Be Free. Ці варта рабіць такія фэсты? Ці варта на іх ездзіць гледачам, музыкам?
Усім раю! Ездзіць трэба абавязкова. Падыміце свае пятыя кропкі, з'ездзіце, адпачніце. Вы такога нідзе не пабачыце, бо гэта неперадавальная атмасфера адзінства рок-музыкі!