Інфляцыя з пачатку года склала 13,8%
У лістападзе спажывецкія кошты на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі ў параўнанні з кастрычнікам на 1,6%.
А за 11 месяцаў узровень інфляцыі склаў 13,8%, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, адзначае interfax.by. За год — ад лістапада 2012 года да лістапада 2013-га — рост коштаў склаў 15,3%.
Па звестках Белстата, у лістападзе кошты на харчовыя тавары выраслі на 1,2%, за 11 месяцаў іх рост склаў 10,9%.
На тавары нехарчовай групы ў лістападзе кошты выраслі на 0,6%, з пачатку года прырост склаў 6,8%.
Таксама ў лістападзе кошты і тарыфы на паслугі выраслі на 3,7%, за 11 месяцаў рост склаў 32,6%.
Па ацэнцы Мінэканомікі, спажывецкія кошты па выніках 2013 гады вырастуць на 15-16%. Як паведамлялася, па выніках 2012 года інфляцыя склала 21,8%.
Фота — sb.by