"Interfax-Запад": Не жадаем быць прыдаткам агрэгатара навінаў!
Інфармацыйнае агенцтва “Interfax-Запад” абвінаваціла партал “TUT.BY” у парушэнні ўмоваў рэпублікацыі і забараніла карыстацца сваёй стужкай навінаў. Намеснік гендырэктара “Interfax-Запад” Наталля Крашэўская ў інтэрв’ю “Еўрарадыё” патлумачыла, што праз існаванне “TUT.BY” агенцтва страчвае частку сваёй інтэлектуальнай уласнасці: Наталля Крашэўская: “TUT.BY” свае навіны прасоўвае ў RSS-стужцы. Праз яе навіны распаўсюджваюцца на іншыя рэсурсы. І вось, мы пачалі заўважаць, што спасылка на гэтых трэціх рэсурсах, якія карыстаюцца RSS-стужкай, стаіць не на interfax.by як на першакрыніцу, а на tut.by. Як уласнікаў правоў на гэтыя тэксты, гэта нас не можа не засмучаць”.
Генеральны дырэктар “TUT.BY” Кірыл Валошын тонам, у якім пададзеная забарона на перадрук навінаў, не задаволены. На яго думку, дазваляючы сабе такія аднабаковыя дэкларацыі, агенцтва паводзіць сябе непрыгожа:
Кірыл Валошын: “Існуе афіцыйны дазвол на выкарыстанне пяці навінаў агенцтва “Interfax-Запад” у стужцы навінаў “TUT.BY”. І нягледзячы на гэтую навіну, “TUT.BY” дагэтуль не атрымаў ад “Interfax-Запад” афіцыйнага ліста ні з прэтэнзіямі, ні з забаронай на перадрук навінаў”.
Як адзначыла Наталля Крашэўская, забараняць перадрук навінаў іншым медыям, якія карыстаюцца кантэнтам “Interfax-Запад”, не парушаючы ўмоваў рэпублікацыі, у планы агенцтва не ўваходзіць. Але прыдаткам да агрэгатара навінаў, якім сп. Крашэўская лічыць “TUT.BY”, агенцтва “Interfax-Запад” больш быць не жадае.