Іосуб: Без дазволу Нацбанка беларусы не могуць рэгістраваць фірмы за мяжой
Фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра Альпары ў Мінску Вадзім Іосуб каментуе рассакрэчванне інфармацыі пра беларускія афшорныя кампаніі.
Вадзім Іосуб: "Тут нават не важна, афшорная ці неафшорная юрысдыкцыя. Паводле нашага заканадаўства, заснаванне такой замежнай кампаніі — гэта аперацыя, звязаная з рухам капіталу. І на такую аперацыю неабходна атрымоўваць дазвол Нацбанку. І калі фірма выступае заснавальнікам, і калі — фізічная асоба".
Разам з тым, эксперт звяртае ўвагу на тое, што ў кожным канкрэтным выпадку трэба разбірацца асобна і ўважліва — ці з'яўляецца фірма-заснаваьніца беларускай і ці з'яўляецца заснавальнік грамадзянінам Беларусі.
Нагадаем, сёння былі абнародаваныя спісы кампаній, зарэгістраваных у афшорнай зоне на Брытанскіх Вірджынскіх астравах. Сярод іх фігуруе 19 беларускіх фірмаў. Ёсць нават кампанія, зарэгістраваная на нейкага Аляксандра Лукашэнку.