Кабякоў: Дзяржава выканае абавязацельствы па сацыяльных выдатках
Прэм'ер-міністр у чацвер заявіў, што для нармалізацыі сітуацыі на ўнутраным спажывецкім рынку яшчэ не ўсё зроблена.
Нягледзячы на няпростую знешнеэканамічную сітуацыю, усе абавязацельствы дзяржавы па сацыяльных выдатках у 2015 годзе будуць цалкам выкананы. Пра гэта 16 красавіка заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Ён падкрэсліў, што "абавязацельствы дзяржавы па сацыяльных выдатках (заробках, пенсіях і іншых мерах сацыяльнай падтрымкі) будуць выкананы ў поўным аб'ёме". Паводле слоў Кабякова, карэкціроўкі не будзе.
Прэм'ер-міністр прызнаў, што нестабільная знешнеэканамічная кан'юнктура аказвае негатыўны ўплыў на даходную частку бюджэту. Ён можа недаатрымаць з-за зніжэння коштаў на сусветных рынках нафты да 1 млрд долараў.
Андрэй Кабякоў адзначыў, што для нармалізацыі сітуацыі на ўнутраным спажывецкім рынку Беларусі ўрадам яшчэ не ўсё зроблена, інфармуе БЕЛТА.
Фота: ria.ru