Кабякоў: На ўсіх прадпрыемствах у людзей няма ўпадніцкіх настрояў
Беларускі прэм'ер заявіў пра гэта па выніках рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці.
У беларускай эканоміцы няма невырашальных праблем. Пра гэта па выніках рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, "на ўсіх прадпрыемствах у людзей нармальны, працоўны настрой". "Усюды ёсць разуменне, што трэба рабіць, упадніцкіх настрояў ні ў каго няма. Трэба працаваць, і ёсць усе перадумовы да таго, каб вынікі гэтай працы былі ўзнагароджаныя", — цытуе словы Кабякова БЕЛТА.
Нагадаем, сёння прэм'ер наведаў прадпрыемства "Граніт" у Мікашэвічах, а таксама "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне "Палессе" і "Кузлітмаш".
Фота: БЕЛТА