Кабякоў пракаментаваў планы па сярэднім заробку $500 у эквіваленце
Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў пракаментаваў планы па сярэднім заробку ў Беларусі $500 у эквіваленце. У пятніцу ў чарговы раз пра гэтае даручэнне падчас паездкі ў Стаўбцоўскі раён нагадаў Аляксандр Лукашэнка.
"Галоўнае — арганізаваць сам працэс па рэалізацыі гэтых даручэнняў, не зламаўшы пры гэтым бягучыя макраэканамічныя балансы, якія склаліся апошнім часам і адначасова выканаць задачу прэзідэнта", — цытуе словы Кабякова прэс-служба Саўміна. Прэм'ер адзначыў, што задача няпростая.