Кадэты з ваеннай вучэльні надзелі майкі з “Пагоняй” пад форму (фота)

Кадэты з ваеннай вучэльні надзелі майкі з “Пагоняй” пад форму (фота)

У суполцы “Мая краіна Беларусь” у сацыяльнай сетцы ВКонтакте з’явіўся фотаздымак кадэтаў з Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі. Падлеткі пазіравалі перад фотааб’ектывам, дэманструючы надзетыя пад форму майкі з “Пагоняй”.

“Прывітанне з Баранавічаў”, — напісаў хлопец, які даслаў фота ў суполку. Ястрамбель, у якім размяшчаецца кадэцкая вучэльня, знаходзіцца пад Баранавічамі.

Фота: ВКонтакте

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі