Kaiser Chiefs выступяць на разагрэве ў Green Day і зоймуцца новым альбомам

Брытанцы Kaiser Chiefs атрымалі запрашэнне “разаграваць” панк-рокераў Green Day падчас іх амерыканскага турнэ.
Вядома, што сумесныя гастролі двух каманд стартуюць улетку гэтага года, аднак ніякіх пэўных дат пакуль не называецца.

Па словах лідара “Кайзераў” Рыкі Ўілсана, музыкі ўпэўненыя, што турнэ з Green Day натхніць іх і ўжо ўвосень музыкі засядуць за новую пласцінку.

Нагадаем, што апошняя на сёння праца Kaiser Chiefs “Off With Their Heads” выйшла ў кастрычніку мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі