Калашнікаву балела душа за забітых з яго аўтамата людзей (фота ліста)

Нагадаем, Міхаіл Калашнікаў, стваральнік АК-47, памёр 23 снежня мінулага года. Расійская газета "Известия" сцвярджае, што летам ён даслаў ліст патрыярху ды публікуе яго фотакопіі.



Міхаіл Калашнікаў прызнаецца, што пакутуе ад душэўнага болю, бо ўвесь час думае пра адказнасць за смерці людзей, забітых з аўтамата, які ён стварыў. Як вядома, АК-47 — вельмі надзейная зброя, якая на працягу дзесяцігоддзяў папулярная ва ўсім свеце. Яе выкарыстоўваюць і ў арміях розных дзяржаваў, і ў паўстанцкіх, тэрарыстычных арганізацыях.



"Мой душэўны боль невыносны, адно і тое ж невырашальнае пытанне: калі мой аўтамат пазбаўляў людзей жыцця, значыць і я, Міхайла Калашнікаў, дзевяноста тры гады ад нараджэння, сын сялянкі, хрысціянін і праваслаўны па веры сваёй, вінаваты ў смерці людзей, няхай нават ворага?", — пытаўся канструктар у патрыярха Кірыла. Вядома, што апошні напісаў адказ, у якім, верагодна, супакойваў Міхаіла Калашнікава.


Фота — izvestia.ru, ridus.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі