Каля 500 п'яных кіроўцаў затрымалі ў Беларусі ў мінулыя выходныя

За пятніцу і выходныя ў Беларусі зарэгістраваны 661 выпадак кіравання транспартам у нецвярозым стане. Як паведамілі БЕЛТА даішнікі, больш за 470 п'яных кіроўцаў затрымана менавіта ў выходныя. Пік п'янства прыйшоўся на 11 ліпеня: у гэты дзень супрацоўнікі ДАІ выявілі 251 нецвярозага за рулём. Хуткасны рэжым парушылі больш каля 6500 чалавек.

Агулам за пятніцу і выходныя адбылося 56 ДТЗ з пацярпелымі. Сем чалавек загінулі, больш за 60 параненыя. Пры гэтым ахвярамі ДТЗ сталі 10 дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі