Камбат "Чорны": Украінскія байцы не здалі Данецкі аэрапорт (відэа)
Яны працягваюць утрымліваць памяшканні, якія прыдатныя для абароны.
Украінскія байцы працягваюць абараняць Данецкі аэрапорт. Пра гэта ў жывым эфіры Грамадскага тэлебачання заявіў камандзір 5-га асобнага батальёну "Правага сектару", які вядомы пад пазыўным "Чорны". Нагадаем, напярэдадні з'явілася паведамленне, што ўкраінцы выйшлі з аэрапорта, паколькі там не засталося будынкаў, у якіх можна весці абарону.
Рашаючым фактарам стаў падрыў баевікамі новага тэрміналу аэрапорта. Як інфармуе сайт censor.net, раней яны папрасілі дазволіць ім вывезці адтуль параненых і забітых. Украінцы дазволілі. Баевікі ж скарысталіся магчымасцю і замінавалі новы тэрмінал, а пасля яго падарвалі. У выніку, сярод "кібаргаў" (украінскіх абаронцаў) былі забітыя, параненыя, група трапіла ў палон.
Паводле слоў камбата "Чорнага", частка абаронцаў застаецца пад заваламі (верагодна, яны ўсе загінулі). Украінскія сілавікі ўтрымліваюць метэавышку і яшчэ шэраг аб'ектаў. Паведамляецца, што ў раён Данецкага аэрапорта да іх падыходзяць падмацаванні.
Фота: Reuters