Камуністы вырашылі перайменаваць сваю партыю
Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ) будзе перайменаваная, - вырашылі дэлегаты пазачарговага, XIV, з'езду партыі. "За" - выказаліся 108 дэлегатаў, супраць — 51, 5 чалавек устрымаліся.
Цяпер дэлегаты выбралі тры назвы з 6 варыянтаў: Беларуская партыя левых, Партыя дэмакратыі і справядлівасці і Партыя "Радзіма".
Назвы будуць абмяркоўвацца ў партыйных суполках. Рашэнне будзе прынята на другім этапе з'езду ў верасні.
БелаПАН